У адной з бялыніцкіх крам прайшла дэгустацыя хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў

0
274

Начальнік вытворчасці Анастасія НАБОКАВА і вядучы інжынер-тэхнолаг Наталля КВАСАВА, якія і правялі дэгустацыю, стараліся прадставіць усе віды хлебабулачнай і кандытарскай прадукцыі, таму стол быў цалкам запоўнены. У пакупнікоў у той дзень была      магчымасць паспрабаваць пшанічны і жытнёва-пшанічны хлеб: “Пшанічны” пышны, белы – “Яечны”, “Восеньскі”, “Паплаўскі”, “Дняпроўскі”, бохан “Хатні”. Здобныя булачныя вырабы: пышка “Макаўка”, булачка “Бялынічанка” з разынкамі, крэндзель “Цукровы”, пышка “Ванілька”, вітушка “Сластёна”, пірог “Сямейны”. Прысмакі мучныя: “Разыначка”, “Духмяныя”, “Амерыкана”, пірожанае слоевае “Язычкі”, пернікі “Гарадскія”, рулет “Вілія”, сухары “Гомельскія”, кекс “Захапленне”, а таксама вырабы са слоевага цеста – штучныя слойкі з джэмам і “Ласунак”.

– Сёлета для пашырэння асартыменту сталі выпускаць навінку – вагавую слойку “Завітушка” са слоевага цеста з шакаладнай глазурай і цукровай пудрай, – паведаміла Анастасія Набокава.

Навінка, дарэчы, вельмі спадабалася не толькі бялынічанам, але і гасцям з горада Мінск, якія падчас дэгустацыі пакаштавалі розныя прысмакі.

– Усё смачнае і, галоўнае, свежае, – адзначыў мінчанін Алег ЖУРАЎЛЁЎ, які праездам зазірнуў у краму. – Нездарма зайшоў, прадукцыю спрабую першы раз, якасць яе задавальняе.

Некаторыя пакупнікі адразу ж пасля зняцця пробы куплялі тыя вырабы, якія ім спадабаліся. Напрыклад, бялынічанка Марыя ШАРАХОЎСКАЯ ўпадабала хлеб з вотруб’ем “Дняпроўскі” і, не раздумваючы, купіла бохан.

– Сама доўгі час працавала ў аддзеле прамысловасці і з упэўненасцю магу сказаць, што вырабы заўсёды былі смачнымі, але такі вось хлеб спрабую ўпершыню, – адзначыла яна.

У цэлым, кожны, хто падыходзіў да “хлебнага” стала, выказваў толькі станоўчыя водгукі. Таму варта адзначыць, што Наталлі Квасавай удалося задаволіць густ самых патрабавальных пакупнікоў.

– Калі прыходзіць думка пачаць выпускаць нешта новае, заўсёды разважаю: як ацэняць пакупнікі, ці будзе новы прадукт карыстацца попытам, – расказала Наталля Пятроўна. – У далейшым плануем выпускаць “вушкі” слоевыя цукровыя з карыцай і булачкі для хот-догаў. Праўда, гэта пакуль толькі задумкі, але думаю, што зусім хутка новыя прысмакі з’явяцца на прылаўках нашых магазінаў.

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

Оставьте комментарий

Please enter your comment!
Please enter your name here