У штатным рэжыме

0
490

Да выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання застаецца менш за месяц. Карэспандэнт райгазеты завітала ў РЦК, дзе знаходзіцца Савецкі ўчастак для галасавання № 1, каб даведацца, што тут зроблена з пачатку выбарчай кампаніі і якая праца праводзіцца членамі камісіі ў дадзены момант.

Старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Таццяна МЯКШЫНА з членамі камісіі Святланай КУЗНЯЦОВАЙ і Таццянай ЗДРУК звяраюць спісы выбаршчыкаў. Як расказала Таццяна Уладзіміраўна, да       2 лютага гэтыя спісы павінны быць удакладнены і сфарміраваны.

– Кожнаму члену камісіі былі раздадзены спісы, па якіх неабходна ўдакладніць дадзеныя па кожным выбаршчыку. Пасля ўнясення адпаведных паправак да 2 лютага будуць падрыхтаваны дакладныя спісы, – распавядае Таццяна Мякшына.

За час працы выбарчага ўчастка быў праведзены сход членаў участковай выбарчай камісіі, на якім былі размеркаваны функцыі, абраны старшыня, намеснік старшыні і сакратар участковай камісіі. На будынку РЦК аформлена шыльда.

Дарэчы, спісы кандыдатаў у дэпутаты Бялыніцкага раённага Савета дэпутатаў былі размешчаны ў газеце “Зара над Друццю” ў № 6 за 24 студзеня 2018 года.

Зара над Друццю

Оставьте комментарий

Please enter your comment!
Please enter your name here